У Полацку праходзіць канферэнцыя, прысвечаная А.Пушкіну
У Полацку ў Музеі беларускага кнігадрукавання 4-5 чэрвеня праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “А.С.Пушкін у Беларусі”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння класіка рускай літаратуры.У канферэнцыі прымаюць удзел беларускія пісьменнікі і паэты, літаратуразнаўцы, навукоўцы, даследчыкі біяграфіі і творчасці А.Пушкіна з Віцебска, Полацка, Гомеля, Магілёва, Брэста і Масквы. Сярод удзельнікаў – вядомы віцебскі паэт Давід Сімановіч.