Смунёў-старэйшы ўзначаліў гарсавет
Сёння стала вядома пра чарговыя кадравыя перастаноўкі на ўзроўні гарадской улады.
На 14-й пазачарговай сесіі гарсавета было прянята рашэнне вызваліць ад пасады старшыні Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалая Арлова. Прычына – пераход на новае месца работы. Мікалай Арлоў узначаліць Адміністрацыю Першамайскага раёна горада Віцебска.
У выніку таемнага галасавання новым старшынём гарсавета быў выбраны былы дырэктар прадпрыемства “Віцебскаблпошта” Мікалай Смунёў – бацька віцебскага спевака Іллі Смунёва.