Ва ўсіх віцебскіх рэках нельга купацца

З 11 чэрвеня ў трох віцебскіх рэках – Заходняй Дзвіне, Лучосе і Віцьбе – забаронена купацца, інфармуе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.Прычынай забароны стала перавышэнне ў вадзе бактэрый кішэчнай палачкі. Адзначым, аднак, што ў трох віцебскіх “рэках-сёстрах” нельга купацца толькі ў межах самога горада. Забарона не тычыцца іншых месцаў масавага адпачынку, якія знаходзяцца за межамі Віцебска, напрыклад, парка Мазурына. Рэкі, азёры і вадасховішчы ў іншых рэгіёнах Віцебшчыны эпідэміёлагі, якія пастаянна адсочваюць сітуацыю, пакуль што знаходзяць прыдатнымі для купання.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ