Алея зорак “Славянскага базару” ўшануе адных расійскіх знакамітасцей

Як раней паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, сёлетні фестываль “Славянскі базар у Віцебску” адзначыцца такой падзеяй як адкрыццё Алеі зорак, на якой будуць высечаны імёны лаўрэатаў спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразуменя”. Гэту ўзнагароду з рук Аляксандра Лукашэнкі ў папярэднія гады атрымалі чатыры чалавекі – расійскія спявачкі Ала Пугачова і Сафія Ратару, а таксама расійскія кампазітары Аляксандра Пахмутава і Андрэй Пятроў. Чакаецца, што ў гэтым годзе да ліку лаўрэатаў далучыцца Валерый Лявонцьеў.Імён прадстаўнікоў мастацтва Беларусі, мяркуючы па ўсім, на алеі не будзе. І ў каторы раз зноў становіцца крыўдна, што “Славянскі базар” праслаўляе каго і што заўгодна, толькі не беларусаў, Беларусь і беларушчыну.

А выглядаць зорная алея будзе так. Перад уваходам на яе паставяць трыумфальную арку з гранітнай тумбай. Тумбу ўпрыгожыць павялічаны прыз “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразуменя”. Імёны лаўрэатаў і васілёк – сімвал “Славянскага базару” – высякуць на пяці гранітных плітах памерам метр на метр.

Меткі:

Чытайце яшчэ