Віцебскі спявак Глеб Лапіцкі атрымаў прыз Мулявіна

Малады спявак з Віцебска Глеб Лапіцкі атрымаў прыз Уладзіміра Мулявіна на Х фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2009”, які адбыўся 13 чэрвеня. Адзначым, што менавіта на гэтым творчым спаборніцтве калісьці заззялі імёны Ірыны Дарафеевай і Ларысы Грыбалёвай.Гран-пры фестывалю і прыз глядацкіх сімпатый заваяваў жыхар Маладзечна Аляксандр Салаўёў. Усяго ж за перамогу змагаўся 21малады артыст з розных рэгіёнаў Беларусі. Фестываль, унікальны тым, што на ім гучыць толькі беларускае слова, шырока прадстаўлена нацыянальная паэзія і музыка розных накірункаў, праходзіць раз у два гады. Пазалетась ён быў прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Сёлета прайшоў у гонар 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ