Народные новости Витебска

У Віцебску пройдзе свята сямейных клубаў

У Віцебску на падворку Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” (вуліца Чайкоўскага, 35) у суботу, 20 чэрвеня, адбудзецца абласное свята сямейных клубаў “Няхай плыве караблік шчасця”. Пачатак а 12-й.На свята прыедуць сямейныя клубы з усіх куткоў Віцебшчыны. Пройдзе агляд іх творчасці. У праграме таксама мастацкая выстава, кірмаш кулінарных і кандытарскіх вырабаў прадпрыемстваў Віцебска. Будуць працаваць атракцыёны, адбудзецца канцэрт самадзейных артыстаў.

Арганізатарамі свята выступаюць упраўленне культуры аблвыканкама, Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” і Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.