Народные новости Витебска

На “Славянскім базары” заспяваюць працаўнікі вугальнай прамысловасці Кітая

У апошнія некалькі год на “Славянскім базары ў Віцебску” вельмі цёпла сустракаюць творчыя калектывы з Паднябеснай. Летась на фестываль прыязджалі артысты Шанхайскага педагагічнага універсітэта. У 2006 годзе віцебскіх гледачоў надзвычай уразіла выступленне галоўнай цыркавой трупы Кітая “Сі Юй”. А сёлета на фестываль прыедуць артысты Усекітайскага ансамбля песні і танца.

У склад гэтага калектыва ўваходзяць 16 чалавек, якія з’яўляюцца супрацоўнікамі вугальнай прамысловасці Кітая. Ансамбль павінен даць тры канцэрты ў Віцебску, запланавана таксама выступленне ў адным з раёнаў вобласці.