У віцебскім парку, што побач з музеем Міная Шмырова, неўзабаве адкрыецца мемарыяльны комплекс, прысвечаны партызанскаму руху. Тут будзе знаходзіцца восем адзінак вайсковай тэхнікі, сярод якіх БТР і чатыры пушкі.
БТР павінны прывезці на днях са Слуцка.Гэтую тэхніку перадасць на захаванне Міністэрства абароны Беларусі. А Віцебскі аэраклуб імя А.Гараўца прадаставіць для экспазіцыі верталёт Мі-2. Яшчэ два экспанаты – 100-мм пушка "МТ-12" і мінамёт калібру 120 мм – ужо знаходзяцца на пляцоўцы каля музея М.Шмырова.
У будучым у гэтым парку таксама павінны з’явіцца футбольнае поле са штучным пакрыццём і баскетбольная пляцоўка. Музейны комплекс пад адкрытым небам можна будзе наведаць у дні святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, піша БелТА.