ЮНЕСКА адхіліла полацкія царкву Св. Спаса і Сафійскі сабор

Царква Св. Спаса Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра. Фота Szeder L?szl? wikipedia.org33-я сесія Камітэта сусветнай спадчыны пад старшынствам Марыя Хесуса Сан Сегунда, пасла і сталага прадстаўніка Іспаніі ў ЮНЕСКА, не ўключыла полацкія царкву Св. Спаса Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра і Сафійскі сабор у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На разгляд гэтай сесіі для ўключэння ў спіс Беларусь прадставіла аб’ект пад назвай “Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Св. Ефрасінні Полацкай”, у які, па рэкамендацыі экспертаў ЮНЕСКА, былі ўключаныя царкву Св. Спаса (помнік архітэкстуры і манументальнага жывапісу XII стагоддзя) Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра і Сафійскі сабор (помнік архітэктуры XI — сярэдзіны XVIII стагоддзяў), якія знаходзяцца ў Полацку.

На гэтай сесіі Камітэта сусветнай спадчыны вырашаўся лёс 30 аб’ектаў, з якіх у спіс трапілі толькі 13, са спісам якіх можна азнаёміцца на сайце ЮНЕСКА.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ