У Дзень незалежнасці над Віцебскам залунае Пагоня
Пад час святкавання Дня незалежнасці, якое пройдзе 3 ліпеня, у Віцебску над плошчай перамогі будзе ўзняты сцяг з Пагоняй.
Па распаўсюджанай цэнтрам ідэалагічнай працы гарвыканкама інфармацыю ўпершыню свята Незалежнасці пройдзе пад сцягамі Віцебскай вобласці і Віцебска. Нагадаем, што першы ўяўляе сабой зялёнае палотнішча з выявай старадаўняга беларускага герба Пагоня, а другі — палотнішча блакітнага колеру з выявай герба Віцебска (галава Ісуса Хрыста над мячом).