Народные новости Витебска

МТЗ-РІПА склаў кампанію “Віцебску” ў падвале турнірнай табліцы

У межах чэмпіяната Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе ФК “Віцебск” правёў у гасцях сустрэчу 13-га тура з МТЗ-РІПА. Сустрэча праходзіла на мінскім стадыёне “Трактар”. Доўгачаканая перамога за віцебскімі футбалістамі з лікам 2:1. Галамі адзначыліся паўабаронцы Віктар Сокал на 13-й хвіліне і Аляксандр Кобец на 37-й хвіліне матча.
У другім тайме гаспадары поля здолелі забіць адзін мяч на 65-й хвіліне. Магчыма, гэта сустрэча для віцебскіх футбалістаў будзе штуршком для перамог у другім крузе чэмпіяната, які распачнецца 1 жніўня. Пасля 1-га круга лідэрамі чэмпіянату з’яўляюцца барысаўскі БАТЭ, які мае 34 ачкі. Па 22 ачкі набралі "Нафтан" (Наваполацк), "Дынама" (Мінск) і "Тарпеда" (Жодзіна). Замыкаюць турнірную табліцу МТЗ-РІПА (14 ачкоў), "Віцебск" з 13 ачкамі, "Граніт" (12 ачкоў). "Смаргонь" пакуль набрала 5 ачкоў і займае апошняе месца ў турнірнай табліцы.