Задзьвінскія вечары
11 лiпеня а 17 гадзіне ў ЦНРіІ “Задзьвінне” адбыўся канцэрт тэатра старажытнай культуры “Яварына” ( г. Мінск). На канцэрце была прадстаўлена музыка і танцы Еўропы і Вялікага Княства Літоўскага эпохі Сярэднявечча, а таксама блок народнай музыкі. На канцэрце, ў якім прымалі ўдзел тры клубы гістарычнай рэканструкцыі: “Паўночная Вежа”, “Нагльфар”, “Таліён”, можна было не толькі паслухаць музыку, але і паспрабаваць свае сілы ў танцах.
12 ліпеня а 20 гадзіне ў ЦНРіІ “Задзьвінне” адбыўся канцэрт гурта дударскай музыкі “Сахор” (г. Мінск). У праграму ўваходзілі народныя танцы і гульні, якія можна было развучыць пад кіраўніцтвам клуба гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная Вежа”. Клубам гістарычнай рэканструкцыі “Таліён” была прадстаўлена інсцэніроўка сярэднявечнай бітвы, а калектыў «Agni-show» (клуб гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”) паказаў феерычнае відовішча напрыканцы праграмы.
Гэтыя два канцэрты складалі праэкт “Задзьвінскія вечары”, які прапанаваў жыхарам і гасцям горада якасна новую форму правядзення часу, у якой яны маглі быць не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі.