Незвычайную срэбную памятную манету – простакутнай формы – увёў з 15 ліпеня ў абарачэнне Нацыянальны банк Беларусі. Манета арыгінальнай формы мае намінал 20 рублёў і прысвечана сусветна вядомаму мастаку Ільі Рэпіну, жыццё якога непарыўна звязана з Віцебскам.
На пярэднім баку манеты размешчаны фрагменты карціна мастака “Восеньскі букет”, а на адваротным баку – рэльефнае адлюстраванне аўтапартрэта Рэпіна і выява музея-сядзібы мастака ў Здраўнёве пад Віцебскам.
Манета адчаканена на "Манетным двары Польшчы" тыражом да 15000 штук. Памятная манета з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.