Народные новости Витебска

Выхаванец віцебскага футбола С.Карніленка – новы набытак піцерскага “Зеніта”

Нападаючы зборнай Беларусі па футболе Сяргей Карніленка падпісаў кантракт з піцерскім “Зенітам” на чатыры з паловай гады. Сяргей з’яўляецца выхаванцам віцебскага футбола, на пачатку сваёй кар’еры ён выступаў за родны “Лакаматыў-96”.
У піцерскую каманду Карніленка перашоў з “Томі” (Томск), у якой правёў 10 сустрэч у гэтым сезоне і забіў 6 мячоў. Правесці сваю першую сустрэчу Сяргей Карніленка зможа не раней, чым 1 жніўня, калі ў чэмпіянаце Расіі адчыніцца летняе трансфернае акно. Выступаць ён будзе пад нумарам 19.