У нямецкім Брэмене з 10 па 22 ліпеня праходзіць 50-я міжнародная матэматычная алімпіяда. Сярод вундэркіндаў ёсць і школьнікі з Віцебска.
Так, 11-класніца віцебскай гімназіі №8 Святлана Аўчыннікава заваявала срэбраны медаль алімпіяды. Такую ж самую ўзнагароду атрымаў і 9-класнік гэтай жа гімназіі Сяргей Доўгаль. Святлана Аўчыннікава прадстаўляе Беларусь на гэтых прэстыжных спаборніцтвах ужо не ўпершыню: у 2007 годзе яна заваявала бронзу, а ў 2008 годзе –таксама срэбра.
Апроч віцяблян, сёлета на алімпіядзе ў Брэмене бліскучых вынікаў дасягнулі юныя матэматыкі з Мінска і Рэчыцы, у капілцы якіх залаты, срэбраныя і бронзавы медалі.