Школьнікі абакралі турыстак
Тры сяброўкі, якія адпачывалі ўчора на возеры Лосвіда каля вёскі Пруднікі, былі вымушаны звярнуцца па дапамогу ў міліцыю – з іхніх турыстычных палатак на беразе зніклі рэчы.
Адна дзяўчына не далічылася ліхтарыка і нажа, другая таксама нажа, а ў дадатак у яе вор прыхапіў харчовыя прадукты. У трэцяй скралі 70 тысяч рублёў, прадукты і спіртныя напоі. Інспекцыя па справах непаўнагадовых устанавіла, што турыстак абакралі вучні 9 і 11 класаў, мясцовыя жыхары. Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205, паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама.