У Талачынскім раёне загінуў інспектар ДАІ
У Талачынскім раёне ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі.
Як паведамляе сайт МУС Беларусі, аварыя здарылася напярэдадні недалёка ад вёскі Канапельчыцы. Беспрацоўны 20-гадовы жыхар Талачына выехаў на “Альфа-Рамэа” на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся са службовай машынай “Жыгулі”, якой кіраваў старэйшы інспектар упраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. У выніку аварыі загінуў 35-гадовы капітан міліцыі, інспектар ДАІ. Ён знаходзіўся ў машыне ў якасці пасажыра.
Хлопец, па чыёй віне здарылася ДТЗ, і кіроўца патрульнай машыны ДАІ зараз ў бальніцы. Дарэчы, малады талачынец кіраваў машынай, не маючы вадзіцельскага пасведчання.