Памёр вядомы спартыўны журналіст Якаў Дамскі
29 ліпеня памер вядомы спартыўны журналіст Якаў Уладзіміравіч Дамскі, які паходзіць з Віцебска. Ён нарадзіўся ў нашым горадзе 24 красавіка 1934 года, а ў 1941 годзе быў эвакуяваны з бацькамі ў Казань.
Якаў Уладзіміравіч у 1956 годзе скончыў Казанскі дзяржаўны універсітэт і стаў рэдактарам газеты “Мехаўшчык”. Але хутка ён перайшоў у “Камсамолец Татарыі”, дзе і працаваў 10 гадоў карэспандэнтам і загадчыкам аддзела.
У 1965 годзе пераехаў у Маскву, дзе стаў карэспандэнтам газеты “Маскоўскі камсамолец”. З 1967 года Якаў Дамскі — спартовы каментатар Цэнтральнага тэлебачання і Усесаюзнага радыё СССР. Да смерці ён працаваў каментатарам на радыё “Маяк!” і спартовым аглядальнікам у газеце “Савецкі спорт”.
Якаў Дамскі — майстар спорту па шахматах, меў званне міжнароднага арбітра і судзіў буйнейшыя турніры ў Расіі і за яе межамі.
Развітанне Якаў Уладзіміравіч Дамскі адбудзецца 31 ліпеня ў Боткінскай бальніцы Масквы ў 15:00 (маскоўскі час). Пахаванне на Ваганькаўскіх могілках.
Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” выказвае спачуванне родным і блізкім нашага земляка.
Фота - "Советский спорт"