Урачыстасць каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў узначаліць кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі

Каранацыю абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, якая адбудзецца 22 жніўня 2009 года ў Браславе ўзначаліць арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер. Ён прыедзе ў Беларусь па запрашэнні беларускіх біскупаў і прабудзе тут з 21 па 24 жніўня.

Акрамя каранцыі ў Браславе нямецкі кардынал правядзе імшу ў галоўным каталіцкім храме Беларусі — мінскім Архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

Выява Маці Божай Браслаўскай стане першым каранаваным абразом у Віцебскай вобласці і сёмай — у Беларусі. Да гэтага кароны былі ўскладзены на шэсць абразоў: Маці Божай Берасцейскай (1996 г.), Маці Божай Лагішынскай (1997 г.), Маці Божай Будслаўскай (1998 г.), Маці Божай Кангрэгацкай у Фарным гродзенскім касцёле (2005 г.), Маці Божай Гудагайскай (2007 г.), Маці Божай Тракельскай (2009 г.).

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ