Шэрагі ФК “Віцебск” радзеюць
Варатар ФК ”Віцебск” і моладзевай зборнай Павел Часноўскі ўчора падпісаў кантракт з латвійскім клубам “Вентспілс”, вядомым для беларускіх аматараў пасля сустрэчы з барысаўскім “БАТЭ” ў межах Лігі чэмпіёнаў.
У складзе віцебскай каманды Павел правёў 43 сустрэчы і прапусціў 45 мячоў. На яго месца перайшоў галкіпер з наваполацкага “Нафтана” Антон Кавалеўскі. Адначасова клуб таксама пакінуў паўабаронца Павел Сітко. Ён падпісаў кантракт з салігорскім “Шахцёрам”.