ФК “Віцебск” святкаваў перамогу над “Гомелем”
Перамогай над ФК ”Гомель”скончыла ўчора 15-ы тур чэмпіяната Беларусі па футболе віцебская каманда. Выхаванцы Юрыя Канаплёва на сваім полі перамаглі з лікам 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў ў першым тайме нападаючы гаспадароў Уладзімір Шакаў на пятай хвіліне асноўнага часу.
Турнірную табліцу па-ранейшаму ўзначальвае барысаўскі “БАТЭ”. Учорашняя перамога навапалачан над “МТЗ-РІПА” дазволіла “Нафтану” ўзняцца на трэці радок. ФК “Віцебск” з 12-га месца перамясціўся на 11-е. Наступную гульню віцебскія футбалісты правядуць 22 жніўня ў Магілёве з мясцовым “Дняпром”.