Народные новости Витебска

Мікалай Казакоў пакінуў ХК “Віцебск”

Галоўны трэнер хакейнага клуба “Віцебск” Мікалай Казакоў сыйшоў у адстаўку. Па яго словах, у панядзелак ён напісаў заяву па сямейных абставінах.
На пасадзе галоўнага трэнера віцебскага клуба М.Казакоў знаходзіўся ў 2005-2006 гг. У гэта міжсезонне зноў прыняў каманду. Мікалай Паўлавіч – заслужаны трэнер Расіі. У свой час гуляў на пазіцыі нападаючага за юнацкую і моладзевую каманды “Крылья Советов”. З 1979 па 1992 гады быў трэнерам, старэйшым трэнерам, галоўным трэнерам юніёрскай і моладзевай зборных СССР. Пасля сыходу расійскага спецыяліста функцыі галоўнага трэнера ў ХК ”Віцебск” будзе выконваць Вячаслаў Крывашэеў.