У Полацкім раёне прайшоў грыбны чэмпіянат
У лесе каля вёскі Дрэтунь, што на Полаччыне ў мінулую суботу прайшоў незвычайны чэмпіянат – па збору грыбоў. Арганізатар спаборніцтва грыбнікоў-аматараў – Полацкі райвыканкам.
З самага ранку, у 7 гадзін, на “ціхае паляванне” выправіліся 70 каманд – супрацоўнікі раённай адміністрацыі, мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый.
У тутэйшых месцах Дрэтунскі лес здаўна лічыцца дужа багатым на грыбы. Па ўмовах чэмпіянату, каманды з трох чалавек кожная атрымліваюць на збор грыбоў чатыры гадзіны. Журы, абранае з саміх удзельнікаў, напрыканцы вызначыла чэмпіёна і пераможцаў у некалькіх намінацыях.