ХК “Віцебск” пераадолеў латвійскі “Металургс”

Сёння днём віцебскія хакеісты правялі чарговую сустрэчу чэмпіяната Беларусі. На сваёй пляцоўцы яны прымалі латвійскі хакейны клуб “Металургс”. Матч завяршыўся на карысць гаспадароў з лікам 3:2.
Асноўны час гульні, як і овер-тайм, скончыўся ўнічыю 2:2. Каб вызначыць пераможцу ў серыі пасляматчывых булітаў, каманды вымушаны былі правясці па 10 штрафных кідкоў. Перамогу “віцебскім” мядзведзям прынёс Кастусь Нямірка, які неаднаразова паразіў вароты латышоў у серыі булітаў. Што і дазволіла гаспадарам запісаць на сваю карысць два ачкі.
У ўторак, 15 верасня, віцебчане ў сябе дома прымуць рыжскую дружыну “Дынама-Юніёрс”. Пачатак гульні ў 18.30.

Меткі:

Чытайце яшчэ