Да прыезда Патрыярха ў Полацку паставяць помнік Мікалаю Цудатворцу
24 верасня ў Полацку плануюць паставіць помнік аднаму з найбольш шануемых праваслаўных святых – Свяціцелю Мікалаю Цудатворцу. Падзея адбудзецца напярэдадні візіта ў горад Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла.
Скульптура з бронзы, вага якой 3 тоны і вышыня 3,5 метры, будзе ўсталявана на перакрыжаванні вуліц Еўфрасінні Пролацкай і Касманаўтаў, недалёка ад паварота на Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр. Сродкі на помнік у памеры 1 млн. расійскіх рублёў выдаткаваў расійскі дабрачынны фонд Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Аўтар помніка – Сяргей Анохін.
Нагадаем, у самым старажытным горадзе Беларусі Свяцейшы Патрыярх будзе знаходзіцца 26 і 27 верасня, затым прыедзе ў Віцебск.