У музеі Шмырова – абноўленая экспазіцыя
Віцебскі музей Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова 1 кастрычніка зноў адчыніць свае дзверы пасля чатырохмесячнай рэканструкцыі.
Музей сустрэне наведвальнікаў новымі экспанатамі. У трэцім і чацвёртым залах, прысвечаных пасляваеннай біяграфіі Міная Шмырова, з’явіліся дакументы і фатаграфіі з фондавай калекцыі, якія раней не выстаўляліся. Плануецца таксама абнавіць і экпазіцыю першага і другога залаў і добраўпарадкаваць музейны парк.
На капітальны рамонт і мадэрнізацыю музея М.Шмырова з абласнога бюджэта выдаткавана 300 млн. рублёў, піша газета “Віцьбічы”.