У вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна сёння праходзіць абласное свята палявання і рыбалкі “Вепр-2009”. На ім упершыню ў нашай вобласці будзе прэзентавана сакалінае паляванне, якое яшчэ называюць “спортам цароў”.
Пакуль мясцовыя сакольнікі пакажуць толькі адну птушку – маладога ястраба, трэніроўкі якога пачаліся некалькі месяцаў таму. Акрамя знаёмства з сакаліным паляваннем, на свяце пройдзе выстава паляўнічых сабак, конкурсы на закідванне спінінга, зазыванне звера, спаборніцтвы гончых на гон электроннага зайца, спаборніцтва паляўнічых на трапнасць інш. Палявая кухня будзе частаваць усіх кашай. Паляўнічыя гаспадаркі вобласці правядуць выставу трафеяў, піша БелТА.