Пра інвалідаў успомнілі перад прыездам Патрыярха

У галоўнага віцебскага праваслаўнага храма – Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора –перад прыездам Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла з’явілася новая лесвіца, на якой прадугледжаны спецыяльны пад’ём для інвалідаў. Раней пра безбар’ерны асяродак і зручнасці для людзей з абмежаванымі магчымасці ў храме чамусьці не клапаціліся.
Падрыхтоўка плошчы Перамогі ў Віцебску перад візітам Патрыярха Кірыла. Фота Сержука Серабро

Ва ўнутраным дворыку царквы, якую заўтра павінен наведаць уладыка, сёння яшчэ стаяў будаўнічы кран. Рабочыя нешта рабілі на даху, а на тэрыторыі каля храма прыбіралі, фарбавалі бардзюр вакол клумбы, даводзілі да ладу ганак...

Падрыхтоўка плошчы Перамогі ў Віцебску перад візітам Патрыярха Кірыла. Фота Сержука Серабро

Да прыезду главы РПЦ рыхтаваліся не толькі тут, але і па ўсім горадзе. Суботнік прайшоў у асноўным у тых месцах, якія наведае Патрыярх. Кіпела праца на плошчы Перамогі, на Успенскай горцы, у мікрараёнах Ціраспаль і “5-ы Полк”.

Падрыхтоўка плошчы Перамогі ў Віцебску перад візітам Патрыярха Кірыла. Фота Сержука Серабро

Падрыхтоўка плошчы Перамогі ў Віцебску перад візітам Патрыярха Кірыла. Фота Сержука Серабро

Падрыхтоўка плошчы Перамогі ў Віцебску перад візітам Патрыярха Кірыла. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ