Віцебскі гарвыканкам вызначыць лепшы праект помніка княгіне Вользе
16 вядомых мастакоў і скульптараў Беларусі прадставілі свае праекты на конкурс на лепшы варыянт помніка легендарнай заснавальніцы Віцебска – святой роўнаапостальнай княгіне Вользе. Конкурс быў абвешчаны Віцебскім гарвыканкамам.
Аўтар лепшага праекта будзе названы напрыканцы кастрычніка. Гэта будзе першы ў Віцебску помнік, прысвечаны гістарычнай асобе.