Некалькі гадзін таму на сваёй пляцоўцы хакейная дружына “Віцебск” разграміла сталічны “Керамін” (7:1).
Першы перыяд распачаўся з рэалізацыі гаспадарамі галявых момантаў. На пачатку другой хвіліны лік адкрыў Аляксей Гярлоўскі, праз хвіліну лік павялічыў Уладзімір Сачко, на 4-й хвіліне шайбу ўжо закідвае Аляксей Вінакураў. Адквітаць некалькі шайб у першым перыядзе госці маглі, гуляючы ўпяцярых супраць траіх віцябчан. Але лік застаўся нязменым.
Другі тайм распачаўся з атак “Кераміна”. У гульню ўсё часцей вымушаны быў уступаць варатар бела-сініх Міхаіл Шыбанаў. Здавалася, вось-вось атака гасцей завяршыцца поспехам. Сітуацыю на пляцоўцы змяніў фол гасцей на Вячаславе Цімчанку, які выходзіў сам-насам з галкіперам сталічнага клуба. Пасля гэтага галоўны арбітар сустрэчы вымушаны быў прызначыць буліт. Штрафны кідок удала выканаў нападаючы гаспадароў Кастусь Нямірка. Лік 5:0 праз тры хвіліны ударам з вострага вугла робіць Аляксей Вінакураў. Пятая прапушчаная шайба вымусіла трэнерскі штаб “Кераміна” змяніць варатараАндрэя Царова. Напрыканцы перыяда вароты мінчан, якія ўжо абараняў Валерый Промін, паразіў Павел Толсцік.
Трэці перыяд прайшоў больш спакойна, чым першыя два. Каманды абмяняліся закінутымі шайбамі: Аляксей Гярлоўскі павялічвае лік у матчы, а праз дзве хвіліны разрыў скарачае абаронца гасцей Павел Чарнаок.