Латвія зачыніць консульства ў Віцебску
Латвія вымушаная зачыніць сваё консульства ў Віцебску, а таксама ў Калінінградзе, Пскове і Санкт-Пецярбурзе. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Латвіі Марыс Рыексціньш 7 кастрычніка на паседжанні Камісіі Сейма па замежных справах.
У сувязі з цяжкай эканамічнай сітуацыяй Рэспубліка Латвія вымушаная скараціць расходы свайго Міністэрства замежных спраў. “Прыйдзецца зачыніць ад чатырох да дзесяці консульстваў”,— паведаміў спадар Рыексцінш.
Раней Латвія ўжо прыняла рашэнне зачыніць консульства ў Боне і прадаць яго будынак з аўкцыёну.