6 кастрычніка на могілках Харашкі, што пад Глыбокім, адбылося перапахаванне нямецкіх салдат загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе westki.info.
Парэшткі 43 салдат пад Бешанковічамі і пяці чалавек ля вёскі Івесь Глыбоцкага раёна былі знойдзены з дапамогай нямецкіх архіўных дадзеных. Як паведамляе рэсурс са спасылкай на прадстаўніка народнага саюзу Германіі па дагляду за вайсковымі пахаваннямі Браста Вольрганга, з дапамогай медальёну устаноўлена імя і прозвішча аднаго з нямецкіх салдат. Яго родзічам накіравана паведамленне аб тым, дзе пахаваны іх сваяк.