Віцебскі знахар знайшоў сродак ад імпатэнцыі
Без усялякай Віягры можна дапамагчы "узняць мужчынскі настрой і моц", лічыць віцебскі спецыяліст па нетрадыцыйнай медыцыне Анатоль Захаранка. Як паведамляе газета "Звязда", знахар прапаноўвае лячыць імпатэнцыю з дапамогай звычайнага льда.
"Лёд (пажадана ўзяты з крыніц з гаючай вадой, але можна і проста з экалагічна чыстага месца) трэба пакалоць, загарнуць у марлю ў некалькi слаёў i прыкласцi на хвiлiну на заднюю частку галавы, потым — на такi ж час у вобласць сэрца. I аналагiчна — на хвiлiну да машонкi. Рэкамендуецца паўтараць гэтую працэдуру па некалькi разоў штодня — мiнiмум дзесяць. Курс — да двух тыдняў." - цытуе выданне спецыяліста.
А таму, хто палічыць такі спосаб занадта радыкальным, знахар прапануе больш лагодны і просты сродак - перад сном сядзець папераменна ў тазе з халоднай і гарачай вадой, мяняючы тазы мінімум дзесяць разоў.