У Віцебску прайшла выстава архідэй

Столькі цудоўных кветак разам у Віцебску, напэўна, можна было ўбачыць упершыню. У Літаратурным музеі сёння апошні дзень праходзіць выстава архідэй – адной з самых экзатычных раслін планеты.
У Віцебску прайшла выстава архідэй. Фота Сержука Серабро

У экспазіцыі было прадстаўлена больш за 70 гатункаў архідэй. Самы экзатычны з іх – архідэя “Ванда Blue Magic”, якая вырошчваецца без глебы. Усяго ж на нашай планеце іх існуе каля 35 тысяч!

У Віцебску прайшла выстава архідэй. Фота Сержука Серабро

У першую чаргу амаль усе наведвальнікі пыталіся: “А адкуль гэту прыгажосць да нас у Віцебск прывезлі?” Здавалася, што гэтыя неверагодна прыгожыя кветкі выраслі дзе-небудзь у Паўднёвай Амерыцы, на выспах Акеаніі ці ў якім-небудзь райскім кутку. Выявілася, што гэтыя, поўныя каралеўскай годнасці, кветкі выраслі ў самых звычайных хатніх умовах у нашым родным гораде! Праўда, арганізатару выставы Аляксею Базылеўскаму спатрэбіліся два гады, каб падрыхтаваць экспазіцыю.

У Віцебску прайшла выстава архідэй. Фота Сержука Серабро

За некалькі тыдняў выставу наведала шмат спецыялістаў і звычайных аматараў прыўкраснага. І калі прадстаўнікі моцнага полу прыходзілі на выставу з канкрэтнай мэтай набыць кветку ў падарунак сваім каханым (Так, загарніце мне вось гэты экзэмпляр!”), то жанчыны найперш прыходзілі сюды за эстэтычным задавальненнем.

У Віцебску прайшла выстава архідэй. Фота Сержука Серабро

З архідэямі звязана вялікая колькасць легендаў. Напрыклад, адна з іх кажа, што архідэя – гэта вясёлка, якая асколкамі асыпалася на зямлю.

У Віцебску прайшла выстава архідэй. Фота Сержука Серабро

У Віцебску прайшла выстава архідэй. Фота Сержука Серабро

Меткі: ,

Чытайце яшчэ