Народные новости Витебска

ХК “Віцебск” саступіў гасцям з Гомеля

Учора ўвечары на сваёй пляцоўцы віцебскія хакеісты з лікам 1:2 саступілі аднаму з лідэраў турнірнай табліцы – ХК “Гомель”. На працягу гульні дружыны прадэманстравалі актыўны сілавы хакей.
Асноўны час і овертайм завяршыўся з нічыйным лікам 1:1. Абедзве шайбы былі закінуты ў першым перыядзе. Гаспадароў наперад вывеў на 14-й хвіліне Кастусь Нямірка. На 15-й хвіліне лік зраўнівае нападаючы гамельчан Аляксандр Усенка. Буліты больш удала выканалі госці. Як паведамляе прэс-служба ХК ”Віцебск”, галоўны трэнер гомельскай дружыны Аляксандр Андрыеўскі, нягледзячы на перамогу сваіх падапечных, мае прэтэнзіі да галоўнага рэферы матча і будзе падаваць пратэст.
Дарэчы, змяніўся адрас сайта ХК ”Віцебск” – www.hcvitebsk.by Наступную сустрэчу віцебская каманда правядзе заўтра на сваёй пляцоцы з кіеўскім “Сокалам”. Пачатак гульні ў 18.30.