Грамадскае абмеркаванне будучага помніка княгіне Вользе (Узоры праектаў)

У віцебскай Музычнай гасцёўні праходзіць грамадскае абмеркаванне эскізных праектаў адкрытага рэспубліканскага конкурса на стварэнне помніка легендарнай заснавальніцы горада – святой роўнаапостальнай княгіне Вользе, жонцы кіеўскага князя Ігара Рурыкавіча. На выставе прадстаўлена працы 16 скульптараў і архітэктараў з Віцебска, Полацка і Мінска. Мадэлі не падпісаны прозвішчамі аўтараў, і галасаваць можна толькі за нумар упадабанага эскіза. Можна таксама пакінуць у спецыяльную кнігу сваё меркаванне ці прапанову.
Княгиня Вольга. Эскіз да мазаікі Рэрыха

Бадай, самым арыгінальным з’яўляецца праект, дзе аўтар прапаноўвае паставіць Вольгу на будынак аблвыканкама. Для гэтага трэба рэканструіраваць яго вежу і ўбраць з яе гадзіннік. Замест яго на вежы з’явяцца чатыры шкляныя ліфтавыя шахты і глядзельная пляцоўка. На гэтым помніку Вольга трымае вялізны крыж, абвіты вінаграднай лазой, якая сімвалізуе словы Ісуса Хрыста: “Я ёсць вінагарадная лаза, вы – людзі – галіны мае, а Бацька мой – вінаградар”. Крыж наўмысна адцягвае ўвагу гледача ад постаці, гэтым, на думку аўтара, узмацняецца яго значэнне.

Праект помніка княгіне Вользе №11857
Праект помніка княгіне Вользе №11857

Праект помніка княгіне Вользе №12345
Праект помніка княгіне Вользе №12345

Праект помніка княгіне Вользе №14193
Праект помніка княгіне Вользе №14193

Праект помніка княгіне Вользе №15083
Праект помніка княгіне Вользе №15083

Праект помніка княгіне Вользе №19009
Праект помніка княгіне Вользе №19009

Праект помніка княгіне Вользе №20092
Праект помніка княгіне Вользе №20092

Праект помніка княгіне Вользе №20428
Праект помніка княгіне Вользе №20428

Праект помніка княгіне Вользе №23415
Праект помніка княгіне Вользе №23415

Праект помніка княгіне Вользе №24934
Праект помніка княгіне Вользе №24934

Праект помніка княгіне Вользе №25909
Праект помніка княгіне Вользе №25909

Праект помніка княгіне Вользе №33333
Праект помніка княгіне Вользе №33333

Праект помніка княгіне Вользе №36064
Праект помніка княгіне Вользе №36064

Праект помніка княгіне Вользе №38682
Праект помніка княгіне Вользе №38682

Праект помніка княгіне Вользе №71952
Праект помніка княгіне Вользе №71952

Праект помніка княгіне Вользе №75000
Праект помніка княгіне Вользе №75000

Праект помніка княгіне Вользе №96916
Праект помніка княгіне Вользе №96916

Праект помніка княгіне Вользе №97400
Праект помніка княгіне Вользе №97400

Амаль усе мастакі паказалі святую ў багатай княжаскай вопратцы, з каронай ці німбам. Амаль усе скульптуры выкананы ў кананічнай праваслаўнай традыцыі: Вольга стаіць на пастаменце, а ў руках трымае крыж ці мадэль храма. Як варыянт – меч і шчыт з выявай герба Віцебска. На адной мадэлі ёй “далі” сімвалічны ключ ад будучага горада. На другой задуму мастака дапаўняе вобраз голуба як сімвала Святога Духа. Яшчэ адзін аўтар пасадзіў каля ног Вольгі арла. Як ён напісаў у тлумачальнай занатоўцы, гэта моцная птушка – “будучы сімвал дзяржавы расійскай”. Ёсць варыянты, якія адлюстроўваюць прыбыццё княгіні ў горад на ладдзі. У якасці дадатковых элементаў некаторыя стваральнікі прапаноўваць упрыгожыць пастамент вітражамі, вячэрняй падсветкай ці фантанам.

Помнік будзе знаходзіцца ў гістарычным месцы горада. Пытанне толькі, дзе канкрэтна. Хтосьці з аўтараў лічыць, што гэта павінна быць плошча Свабоды, хтосьці, што вусце Віцьбы, побач з жаночым манастыром, або пляцоўка каля драмтэатра, або тэрыторыя каля Дабравешчанскага храма, які, па легендзе, пабудавала княгіня. Многія аўтары прапаноўваюць Успенскую горку, побач з Успенскім саборам. На іх думку, гэта наблізіць Віцебск да Кіева, дзе на самай высокай кропцы якога стаіць помнік князю Уладзіміру.

Выстава праектаў помніка будзе адкрыта да 27 кастрычніка. Імя пераможцы будзе агучана ў пачатку лістапада.

Помнікі княгіне Вользе ёсць у Кіеве і горадзе Карасцень Жытомірскай вобласці (Украіна) і ў расійскім Пскове, заснавальніцай якога таксама лічыцца гэта святая. Цікава, што Віцебск і Пскоў – гарады-пабрацімы.

Які праект помніка княгіне Вользе вам падабаецца?

  • Праект №25909 (23%, Галасоў: 42)
  • Праект №15083 (14%, Галасоў: 25)
  • Я супраць усталявання гэтага помніка (11%, Галасоў: 20)
  • Праект №33333 (10%, Галасоў: 18)
  • Усе не падабаюцца (9%, Галасоў: 16)
  • Праект №20428 (7%, Галасоў: 13)
  • Праект №38682 (7%, Галасоў: 12)
  • Праект №24934 (3%, Галасоў: 6)
  • Праект №12345 (3%, Галасоў: 6)
  • Праект №11857 (3%, Галасоў: 5)
  • Праект №20092 (3%, Галасоў: 5)
  • Праект №96916 (2%, Галасоў: 4)
  • Праект №71952 (2%, Галасоў: 4)
  • Праект №75000 (2%, Галасоў: 3)
  • Праект №36064 (1%, Галасоў: 1)
  • Праект №23415 (1%, Галасоў: 1)
  • Праект №19009 (1%, Галасоў: 1)
  • Праект №14193 (1%, Галасоў: 1)
  • Праект №97400 (0%, Галасоў: 0)

Усяго галасоў: 183

Loading ... Loading ...
Меткі: ,

Чытайце яшчэ