Мірон аднавіў мемарыяльны крыж у Паляях
19 кастрычніка ў лесе недалёка ад вёскі Паляі Віцебскага раёна славуты Мірон усталяваў мемарыяльны крыж на месцы мяркуемых расстрэлаў ахвяраў НКВД.
На гэтым месцы раней ўжо былі ўсталяваныя некалькі крыжоў, аднак невядомыя іх знішчылі. Некранутым застаўся толькі 6-метровы металічны праваслаўны крыж, магчыма, дзякуючы свайму памеру і капітальнасці канструкцыі.
Да ўсталяванага крыжа прымацаваная шыльда з тэкстам: “Змагарам за волю і незалежнасьць ВКЛ Беларусі”.
Як мы паведамлялі, таксама 19 кастрычніка на высакавольтнай лініі каля вёскі Паляі блізу Віцебска легендарным Міронам быў узняты бел-чырвона-белы сцяг.