У еўрапейскім клубе прайшла сустрэча з Святланай Бараноўскай
15 кастрычніка ў Віцебскім еўрапейскім клубе прайшла сустрэча з сябрам Саюза мастакоў Беларусі, вядомай вырабніцай габеленаў Святланай Бараноўскай.
Больш за 40 чалавек з захапленнем слухалі расповеды пра творчасць мастачкі, паглядзелі творы на экране і часткова ўжывую, на сценах клуба і даведаліся шмат цікавага з мінулага беларускай зямлі і горада з прамовы пад умоўнай назвай “Таямніцы Віцебска”.
Святлана Баранкоўская распавядала пра паганскае мінулае нашых земляў, часы пераходу да хрысціянства, расказала пра магчымае жыццё на месцы Віцебска багіні Хельгі і стварэнне пасля яе смерці вялікага паклоннага месца і культа Хельгі. Магчыма з-за блытаніны і прыпісваюць заснаванне Віцебска святой Вользе (ці Хельге).
Прысутных уразіў апошні твор габеленшчыцы – вялікая Пагоня на кветкавым полі, праца на якой працягвалася больш за палову года. Таксама габелены з выявай Васіля Быкава і Янкі Купалы, шматлікія карціны мастачкі.