ФК “Віцебск” перамог “Нафтан”
Восьмае месца захаваў за сабой ФК ”Віцебск” пасля сустрэчы на сваім поле з наваполацкім “Нафтанам”. З мінімальным лікам 1:0 перамог віцебскі калектыў.
Мяч у сетку варот гасцей на 81-ай хвіліне адправіў паўабаронца віцябчан Зміцер Лебядзеў.
Віцебскай дружыне ў гэтым чэмпіянаце Беларусі па футболе засталося правесці дзве сустрэчы. 1 лістапада ФК ”Віцебск”на выездзе згуляе з салігорскім “Шахцёрам”, 8 лістапада віцебскія футбалісты прымуць мінскае МТЗ-РІПА.