У цэнтры Віцебска на беразе Віцьбы плануюць пабудаваць этнаграфічны парк “Славянская вёска”.
Яна будзе складацца з шасці хат, у якіх збіраюцца аднавіць традыцыі народнай драўлянай архітэктуры і побыту сялянскай сям’і Беларусі і нашых бліжэйшых геаграфічных суседзяў – Расіі, Украіны, Польшчы, Украіны, Літвы і Латвіі. У цэнтры вёскі будзе знаходзіцца калодзеж як сімвал яднання культур гэтых народаў.
У этнапарку можна будзе завітаць у рэстаран “Сядзіба”, у якім будуць прапаноўваць нацыянальныя стравы. У хатках таксама плануюць прадаваць разнастайныя сувеніры. Па жаданні наведвальнікаў тут могуць праводзіць і святы ў нацыянальным стылі. Акрамя таго ў “Славянскай вёсцы” плануюць пабудаваць дзіцячую пляцоўку з фолк-атракцыёнамі, паведамляе БелТА.