ХК “Віцебск” вырваў перамогу ў “Шынніка”

Віцебская лядовая дружына ва ўчорашняй хатняй сустрэчы не дазволіла бабруйскай камандзе абагнаць сябе ў турнірнай табліцы чэмпіяната Беларусі па хакею. Бела-сінія выйгралі ў гэтай нялёгкай барацьбе з лікам 3:2.

Нягледзячы на серыю няўдалых гульняў віцебскіх хакеістаў іх прыйшло падтрымаць нямала заўзятараў. Пасля першага перыяду гаспадары вымушаны былі адыгрываць дзве шайбы. На другой хвіліне другога перыяду, гуляючы ў большасці, віцябчане скарацілі разрыў. Пасля ўдара Антона Пульвера, на дабіванне добра згуляў Аляксандр Караульшчук. На 29-й хвіліне з абаронай гасцей выдатна распраўляецца Аляксей Вінакураў, які і адпраўляе шайбу пад перакладзену варот. За пяць хвілін да канца перыяду віцебскія “мядзведзі” атрымалі чарговае права гуляць у большасці. Гэта і дапамагло камандзе Валерыя Вароніна выйсці наперад. Моцным ударам шайбу ў вароты Аляксея Брыша адправіў Васіль Паланіцкі.

У апошнім перыядзе сваю гульню дыктавалі хакеісты “Шынніка”. За дзве хвіліны да фінальнай сірэны трэнерскі штаб Бабруйска памяняў свайго галкіпера на шостага палявога гульца, але перавесці гульню ў овер-тайм не атрымалася.

Меткі:

Чытайце яшчэ