Наваполацк запрашае ў бясплатныя абдымкі
Флэшмоб пад назвай “Free Hugs” (свабодныя, бясплатныя абдымкі) рыхтуецца ў суботу, 31 кастрычніка, на плошчы Будаўнікоў у Наваполацку. Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя. Пачатак а 14-й.
“Free Hugs” – рух, удзельнікі якога выходзяць на вуліцы і прапаноўваюць незнаёмым людзям абняцца, быў заснаваны ў 2004 годзе аўстралійцам Хуанам Манам. Ён выйшаў на вуліцы Сіднэя з плакатам «Free Hugs» з мэтай абудзіць у людзях жаданне часцей абдымаць адзін аднога і такім чынам абменьвацца душэўнай цеплынёй. Міжнародную вядомасць рух набыў праз два гады дзякуючы кліпу рок-гурта «Sick Puppies», піша www.«Химик».