1 / лістапада / 2009
У Віцебску ўжо ставяць навагоднюю ёлку
01/11/09 •
На календары яшчэ толькі 1 лістапада, а на плошчы Перамогі ў Віцебску сёння пачалі ўсталёўваць навагоднюю ёлку. Як і ў ранейшыя гады, сёлета калядны сімвал будзе складацца з мноства елачак, якія паставяць на вялікі металічны каркас.
У Віцебску запрашалі ў вольныя абдымкі
01/11/09 •
Флэшмоб пад назвай “Free Hugs” (вольныя, бясплатныя абдымкі) прайшоў сёння ў цэнтры Віцебска. Цікава, што вы будзеце рабіць, калі да вас нечакана падыйдзе незнаёмка і пачне вас абдымаць?.. За рэакцыяй віцяблян на падобнае дзеянне паназіралі карэспандэнты “Народных навін Віцебска”.