7 лістапада, у 92-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, невядомыя вывесілі на Плошчы перамогі расцяжку антысавецкага зместу: “Акупанты вон!”.
Расцяжка з’явілася на надпісе «Подвиг советского народа бессмертен», на доме №8 па Маскоўскім праспекце прыблізна ў 13:30 і вісела цягам гадзіны, пасля чаго была знятая супрацоўнікамі міліцыі.