Шалёны сабака пакусаў 24 чалавекі у цэнтры Віцебску

12 лістапада ў Віцебску 24 чалавекі звярнуліся ў траўмапункт па дапамогу пасля нападаў сабакі ў самым цэнтры нашага гораду. Як мінімум, дзесяць пацярпелых учора былі гашпіталізаваныя.

Мінакі сутыкаліся са звар'яцелым псом на адрэзку ад Прывакзальнай плошчы да праспекту Фрунзэ, у тым ліку і на плошчы Свабоды. Сярод пакусаных ёсць нават супрацоўнік міліцыі, які адмовіўся забіць сабаку з-за небяспекі страляніны ў самым цэнтры гораду. Яшчэ адзін пацярпелы быў пакусаны на вачах у міліцэйскага патруля, але на свае патрабванні застрэліць відавочна шалёнага сабаку, міліцыянты літаральна адказалі: "Сабака ведае, каго кусае", намякаючы на нібыта нецвярозасць пацярпелага.

Па стане на раніцу 13 лістапада служачыя МНС гэтак і не знайшлі "невялікага чорнага сабачку", які напаў на, як мінімум, 24 пешаходаў. Верагодная ж колькасць пацярпелых можа быць нашмат большай, бо лічба адлюстроўвае толькі тых, хто звярнуўся ў траўмапункт. Хтосьці, каго пёс мог літаральна пацягаць на калашыну, ў медычныя ўстановы не звярталіся, хаця нават рэшткі слюны шалёнага сабакі на вопратцы нясуць у сабе вялікую небяспеку.

Як гэта часта здараецца ў падобных надзвычайных сітуацыях, найбольшае здзіўленне выклікаюць дзеянні гарадскіх ўладаў, а дакладней іх бяздзеянні. З папярэджаннямі пра шалёнага чорнага сабачку альбо зваротамі да верагодных пацярпелых дагэтуль не набраўся смеласці выступіць аніводны прадстаўнік адміністрацыйнага альбо медыцынскага кіраўніцтва гораду. Хаця на тле маўчання ў разгар грыпозна-пнеўманічнай эпідэміі падобныя паводзіны выглядаюць цалкам лагічнымі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ