ХК ”Віцебск” перамог брэстчан
Нялепшым чынам учора ХК ”Віцебск” правёў гульню на выяздзе ў межах чэмпіяната Беларусі з аўтсайдзерам турнірнай табліцы ХК ”Брэст”. З лікам 2:1 у овер-тайме перамагла віцебская дружына.
На 10-й хвіліне матча гаспадары пляцоўкі павялі ў ліку. І толькі за 13 секунд да фінальнай сірэны нападаючы віцяблян Аляксей Абакумчык пераводзіць гульню ў овер-тайм. Пераможную шайбу, якая і дапамагла віцебскім “мядзведзям” набраць два ачкі, закінуў Арцём Гнідэнка, якому асісціраваў Ягор Цурыкаў.
У панядзелак, 16 лістапада, віцебская каманда на сваёй пляцоўцы будзе супрацьстаяць лідэру чэмпіяната – сталічнаму “Юнацтву”. Пачатак сустрэчы ў 18.30.