Дзівосныя рэчы ад майстроў Браслаўшчыны
Саламяныя касцёл, батлейку і млынок, вышываныя карціны і паясы, плеценыя крэслы і кошыкі – гэтыя і іншыя дзівосы можна ўбачыць зараз у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Гэтыя дзівосныя вырабы прапанавалі для выставы удзельнікі Браслаўскага клуба народных майстроў “Ля возера” (кіраўнік – Наталля Парахневіч), які адзначае свой 20-гадовы юбілей. Мэта дзейнасці клуба – адраджэнне, развіццё і ўзбагачэнне народный культурных традыцый.
Народныя майстры Браслаўшчыны прадставілі свае лепшыя узоры саломапляцення, народных касцюмаў, вышыўкі і ткацтва, а таксама вырабы з гліны, шыццё з ласкута, вязанне гаплікам і іншыя творы, якія зацікавяць сваёй самабытнасцю і высокай якасцю працы.
Выстава ярка дэманструе ўсё багацце і разнастайнасць народнай мастацкай культуры Заходняй Беларусі.