Народные новости Витебска

ХК “Віцебск” адолеў “Нёман”

Учора на сваёй лядовай арэне ХК “Віцебск” з лікам 2:1 абыграў гарадзенскі “Нёман”. Перамога віцебскім “мядзведзям” не дазволіла палепшыць сваё турнірнае становішча, але скараціла разрыў адставання ад бліжэйшага суперніка васьмёркі мацнейшых.

Трэцяя хвіліна матча завяршылася ўзяццем гасцямі віцебскіх варот. Праз хвіліну гаспадары пляцоўкі гуляюць упяцярох супраць трох, але вароты гарадзенцаў засталіся не прабітымі.

Пасля другога перыяду лік застаўся па-ранейшаму 0:1. На 35-й секундзе трэцяга перыяду настрой віцебскім заўзятарам уздымае Юрый Наваранка, які адпраўляе шайбу ў вароты гасцей. Канчаткова заводзіць мясцовую публіку на 49-й хвіліне Аляксей Герлоўскі, які паспяхова завяршыў камбінацыю, разыграную Аляксеям Вінакуравым і Васілём Паланіцкім.