29 / лістапада / 2009

    ХК “Віцебск” прайграў гасцям з Брэста

    29/11/09 •

    Сёння на сваёй пляцоўцы ХК “Віцебск” саступіў з лікам 1:2 гасцям з Брэста. Асноўны час матча завяршыўся унічыю 1:1. Пераможца вызначыўся ў серыі штрафных кідкоў, у якіх мацнейшымі і былі брэстчане. З віцебскай дружыны на свой рахунак шайбу запісаў Арцём Гнідэнка.

    У Коласаўскім тэатры – “Лебядзінае возера”

    29/11/09 •

    На сцэне драмтэатра імя Я.Коласа сёння пачнуцца гастролі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета імя Леаніда Якабсана. Віцебскіх прыхільнікаў класічнага балета чакаюць некалькі незабыўных вечароў. Сёння дадуць славутае “Лебядзінае возера” Пятра Чайкоўскага. Выступленні гасцей з “паўночнай сталіцы” Расіі пройдуць з аншлагам.

    Бясплатная юрыдычная дапамога

    29/11/09 •

    На юрыдычным факультэце Віцебскага дзяржаўнага універсытэта імені П М. Машэрава студэнты 4-га і 5-га курсаў пад кіраўніцтвам практыкуючых юрыстаў і настаўнікаў аказваюць бясплатную юрыдычную кансультацыю.