У Аляксандра Косінца новыя намеснікі
Сёння Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне на пасады намеснікаў старшыні Віцебскага аблвыканкама трох чалавек: Дзям’янава Эдуарда Міхайлавіча, Дзіуліна Анатоля Уладзіміравіча і Кавалёва Леаніда Леанідавіча.
Эдуард Дзям’янаў да прызначэння займаў пасаду выконваючага абавязкі старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Анатоль Дзіулін прыйшоў у аблвыканкам з пасады начальніка інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтва па Віцебскай вобласці.
Леанід Кавалёў досыць новы ў Віцебску чалавек, які раней быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама ў красавіку гэтага года. Ён родам з Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да прызначэння ў Віцебск працаваў начальнікам ўпраўлення справамі Мінскага аблвыканкама.